Расхрыстанасць, альбо Далонь на плячы Автор: Анатоль Казлоў Жанр: Современная проза https://coollib.xyz/b/625829-anatol-kazlow-rashryistanasts-albo-dalon-na-plyachyi «Ён ваяваў пяцьдзясят гадоў. Няспынна. Штодзённа і штоночна ён вёў вайну паўстагоддзя. Наступленні змяняліся ганебнымі ўцёкамі і хвілтнымі замірэннямі, але міналі шчаслівыя гадзіны перадыху, і ён зноў кідаўся на цёмныя куточкі ў сваёй душы. Так, Хацейка ваяваў сам з сабою. Да поўнай знямогі і атруты крыві ў целе. Ён нішчыў у сабе маленькага чалавечка: дробнага і мярзотнага зайздросцу, ліслівага і палахлівага мураша, гнюснога паклёпніка і хцівага задаваку. Але ж, нягледзячы на кволасць маленькага ворага, які, здавалася, вось-вось акалее ў магутным целе, — пяцьдзясят гадоў нічога не атрымлівалася ў Хацейкі. Ды, крый Божа, калі б хто-небудзь перамог з варагуючых бакоў, то адбылася б непапраўная трагедыя з камічным фіналам. Хацейка ў такім выпадку вымушаны быў бы пайсці на пахаванне самога Хацейкі. Не больш і не менш. Хаўтуры па самім сабе не кожны здольны вытрымаць і не з’ехаць з глуздоў. Дык навошта ж Хацейку вайна? Няспынная, штохвілінная і бясконцая? Адказ да прымітыўнасці просты: Хацейку патрэбна вайна — каб жыць. Жыць у суладдзі з самім сабою. Парадокс?.. Не!» https://coollib.xyzi/29/625829/cover_cl63.webp