«Неверагодны 2020-ы» Вялікія падзеі беларускай гісторыі Автор: Unknown Жанр: Публицистика https://coollib.xyz/b/535871-unknown-neveragodnyi-2020-yi-vyalikiya-padzei-belaruskay-gistoryii «Вы неверагодныя» — неаднойчы казала пратэстоўцам летась Марыя Калесьнікава. Але ў той год, у тых падзеях, неверагодным было ўсё: і беспрэцэдэнтная палітычная мабілізацыя падчас выбарчай кампаніі, і маштабы і працягласьць пасьлявыбарчых пратэстаў, і маштабы фальсыфікацыяў, і жахлівая жорсткасьць і размах рэпрэсіяў улады. Неверагодным, урэшце, было і тое, што ўсенародны, так выглядала, уздым ня здолеў памяняць уладу, у якой, як здавалася, засталося няшмат прыхільнікаў. Палітычны працэс, які пачаўся мінулым летам, ня скончыўся, кампанія зьнішчэньня грамадзянскай супольнасьці лета 2021 году — гэта рэакцыя на леташнія падзеі і іх працяг. https://coollib.xyz/i/71/535871/_0.jpg