Палімпсэст Автор: Алесь Аркуш Жанр: Современные любовные романы https://coollib.xyz/b/497347-ales-arkush-palimpsest Пакой нагадваў рэдакцыйны. Мы, чалавек пяцьшэсьць, сядзелі ў крэслах уздоўж сьцяны. Маладзён, рыхтык камсамольскі актывіст 70-х, трымаў у руках газэту і распавядаў нешта пра зьмест нумару. Усю правую паласу газэты займаў каляровы здымак нейкага юнака. Калі "камсамолец" падыходзіў бліжэй, то рабіўся заўважным тэкст, які зь левай паласы пераходзіў на правую і йшоў падкладам па ўсяму здымку. Гэты тэкст дзіўным чынам зьнікаў, калі выступоўца адыходзіў ад мяне на тры-чатыры крокі: быў бачны толькі здымак. "Камсамолец", гаворачы пра двухпалосны артыкул, увесь час глядзеў мне ў вочы. Было адчуваньне, што ўсё гэта казалася выключна для мяне. І я мусіў неяк рэагаваць. — Гэта кепскі матэрыял. Калі ў кожным жыцьці ёсьць месца подзьвігу, дык павінна быць месца і для слабасьці. Па адным учынку нельга выносіць прысуд чалавеку, — я вырашыў скарыстаць іхнюю фразэалёгію. Насамрэч, я быў упэўнены, што гэта фальшыўка, напісаная паводле добра знаёмага трафарэту. "Камсамолец" акругліў вочы, здаецца, яму не было што сказаць мне ў адказ. Раптам загучаў школьны званок, усе ў пакоі заварушыліся. https://coollib.xyz/i/47/497347/_0.jpg