КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 715900 томов
Объем библиотеки - 1422 Гб.
Всего авторов - 275399
Пользователей - 125263

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Влад и мир про серию История Московских Кланов

Прочитал первую книгу и часть второй. Скукота, для меня ничего интересно. 90% текста - разбор интриг, написанных по детски. ГГ практически ничему не учится и непонятно, что хочет, так как вовсе не человек, а высший демон, всё что надо достаёт по "щучьему велению". Я лично вообще не понимаю, зачем высшему демону нужны люди и зачем им открывать свои тайны. Живётся ему лучше в нечеловеческом мире. С этой точки зрения весь сюжет - туповат от

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
DXBCKT про Дорин: Авиатор: Назад в СССР 2 (Альтернативная история)

Часть вторая продолжает «уже полюбившийся сериал» в части жизнеописания будней курсанта авиационного училища … Вдумчивого читателя (или слушателя так будет вернее в моем конкретном случае) ждут очередные «залеты бойцов», конфликты в казармах и «описание дубовости» комсостава...

Сам же ГГ (несмотря на весь свой опыт) по прежнему переодически лажает (тупит и буксует) и попадается в примитивнейшие ловушки. И хотя совершенно обратный

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
DXBCKT про Дорин: Авиатор: назад в СССР (Альтернативная история)

Как ни странно, но похоже я открыл (для себя) новый подвид жанра попаданцы... Обычно их все (до этого) можно было сразу (если очень грубо) разделить на «динамично-прогрессорские» (всезнайка-герой-мессия мигом меняющий «привычный ход» истории) и «бытовые-корректирующие» (где ГГ пытается исправить лишь свою личную жизнь, а на все остальное ему в общем-то пофиг)).

И там и там (конечно) возможны отступления, однако в целом (для обоих

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
renanim про Еслер: Дыхание севера (СИ) (Фэнтези: прочее)

хорошая серия. жду продолжения.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Garry99 про Мальцев: Повелитель пространства. Том 1 (СИ) (Попаданцы)

Супер мега рояль вначале все портит.

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).

Развітанне [Барыс Мікуліч] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

работай, чытаннем, перакладамі, шліфоўкай вершаў для новай, лепшай, кнігі, зноў валодае думкамі, зноў патрабуе прыняць рашэнне.

Набягае яно

Вечарамі, начамі...


Саят-Нова... Вецер ля ракі ў асеннюю ноч... Сур’ёзныя і чула-ўважлівыя вочы Цёткі... Газеты з доўгімі спісамі забітых, лінія франтоў са знаёмымі і дарагімі назвамі мястэчкаў і гарадоў... Дым і стогны... І людзі на папялішчы... «Краю мой родны! Як выкляты богам...» Рашэнне, рашэнне!..


* Атрамант (уст.) — тое, што і чарніла.

** Саят-Нова (сапр. Аруцюн Саадзян; 1712—1795) — армянскі паэт, буйнейшы прадстаўнік армянскай свецкай сярэдневяковай паэзіі.

ІІ

Нечакана для сваякоў ён праявіў упартасць і, паклаўшы ў маленькі фанерны баульчык некалькі кніжак, рукапісы, ручнік, люстэрка, развітаўся з імі і сабраўся на Беларусь. Ён нават не хацеў, каб яго праводзілі на вакзал, але бацьку ў гэтым ён не мог адмовіць. Ужо ў вагоне, перад тым як развітацца, бацька сказаў:

— Беражы сябе, Максім...

Ён зірнуў на бацьку глыбокімі вачыма — яны былі цёмныя, амаль чорныя, і гэта сведчыла аб тым, што ён хвалюецца.

— А хіба гэта дапаможа?

Адам Юр’евіч не глядзеў на яго, глядзеў на сваю пышную і прыгожую бараду. Ніводнага сівога валаска не было ў ёй. Бацька быў не тое, што сын, бацька быў дубам. Ён павінен быў сыну сказаць іншае, але не мог гэтага сказаць.

— Пры развітанні заўсёды павінна быць надзея,— сказаў бацька.

Скора пачуўся званок. Бацька, развітваючыся, пацалаваў у лоб. А калі выйшаў на перон, спыніўся, але не каля яго вагона, а воддаль. З твару споўз выраз насцярожанай уважлівасці, на твары была непрыкрытая роспач. Міма спяшаліся насілынчыкі, чуліся апошнія словы, якімі абменьваюцца звычайна на вакзалах, жандары і чыгуначнікі напоўнілі перон. Але ўсё гэта ішло паўз яго ўвагу. Усё гэта нібы адбывалася недзе далёка ад яго, ад яго свядомасці.

— Сынка праважаеце?

Гэта быў як-ніяк саслужывец — бацюшка, ліцэйскі настаўнік. Прыйшлося адказваць.

— Лячыцца паехаў?

— Так, лячыцца,— сказаў і адчуў, што сорам і крыўда пякучым комам слёз збіраюцца ў горле. Але што яму скажаш? Хіба ён, свяшчэннік, зразумее, што сын паехаў і не на вайну, і не на курорт, а туды, дзе ніцыя вербы, ціхія люстраныя рэкі, жоўты пясочак на беразе, на якім ледзь вільготныя сляды... туды, дзе віецца гадзюка — калючы дрот, цела зямлі парэзана акопамі і траншэямі... дзе цяжка і страшна здаровым, а не такім, як яго сын. Не, не зразумее ён гэтага, і не трэба аб гэтым гаварыць.

Поезд набаўляе скорасці. Пэўны час Максім глядзіць у акно, але томяцца вочы, і ён пачынае пазіраць на пасажыраў. Вось дама ў чорным адзенні, чорная вуаль* апушчана на твар. А па ім хто-небудзь надзене жалобную вуаль? Вось шыракаплечы, шырокабароды, шыракатвары чалавек гадоў пяцідзесяці. Ад яго пахне віном. Твар чырвоны, задаволены, надта здаровы. Мусіць, бычынае сэрца і такія ж бычыныя нервы. Гэтаму вайна на руку. Далей — чыноўнік, пенснэ, форменная тужурка, нізкім вожыкам падрэзаныя валасы і дагледжаныя бачкі. Бязлікая асоба, для карыкатур у «Сатырыкон»**. Далей — сям’я з трох чалавек, дробныя землеўласнікі або заможныя мяшчане. Яны — маленькі кругленькі муж, вежападобная жонка ў капелюшы, што нагадвае індыйскую пагаду, і дачка, маленькая дзяўчынка гадоў васьмі з чысценькім прыгожым тварыкам, не падобным ні на матчын, ні на бацькоўскі. Нягледзячы на тое, што поезд ідзе якую-небудзь гадзіну, ужо расклалі пакуначкі, торбачкі, скрыначкі са смажаным, вараным, печаным і вячэраюць, ці не, падвячоркваюць. Ва ўсіх вельмі добрыя зубы і надта добры апетыт.


— ...а салдацікі дзякуюць яго благароддзе,— чуецца з канца вагона павольнае апавяданне пра тое, як нейкая важная персона наведала шпіталь. У голасе — слодыч, замілаванне, голас дрыжыць слязой.

І — ноч. І не можа Багдановіч заснуць. Нічога не баліць, нават лёгка дыхаць, і думак асабліва цяжкіх ці складаных няма, і вагон пагойдвае досыць рытмічна, а спаць не можа. Што замінае, што непакоіць?

— ...генерал не бярэ тую страву, якую яму на талерцы паднеслі, а ўзяў лыжку і ў бачок палез самаўласна, у бачок, разумееце? — цячэ замілаваны галасок, павольна, разважліва.

Я хлеба ў багатых прасіў і маліў —

Яны ж мне каменні давалі...


раптам праносяцца ў думках радкі старога верша, і пасля іх грукат вагонных колаў на рэйкавых стыках робіцца больш выразны, больш настойлівы. Не, яму не заснуць, гэта ясна. Калі б ён курыў, ён бы выйшаў у тамбур, а так ісці няма чаго. Але ўслед за гэтай думкай другая прымушае яго ўзняцца, накінуць на плечы шынель і выйсці з вагона. Соннае мармытанне і храп засталіся за дзвярыма. Цячэнне паветра ад шпаркага руху поезда было, як вецер. І ізноў у памяці ўзнік вобраз Паўла Курнатоўскага, цемра, дробны дождж, хатка на беразе ракі і вецер. Аб чым тады ішла гутарка? Аб тым, што вайна — а яна