КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 719464 томов
Объем библиотеки - 1439 Гб.
Всего авторов - 276198
Пользователей - 125345

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

sewowich про Евтушенко: Отряд (Боевая фантастика)

2medicus: Лучше вспомни, как почти вся Европа с 1939 по 1945 была товарищем по оружию для германского вермахта: шла в Ваффен СС, устраивала холокост, пекла снаряды для Третьего рейха. А с 1933 по 39 и позже англосаксонские корпорации вкладывали в индустрию Третьего рейха, "Форд" и "Дженерал Моторс" ставили там свои заводы. А 17 сентября 1939, когда советские войска вошли в Зап.Белоруссию и Зап.Украину (которые, между прочим, были ранее захвачены Польшей

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
medicus про Евтушенко: Отряд (Боевая фантастика)

cit anno:
"Но чтобы смертельные враги — бойцы Рабоче — Крестьянской Красной Армии и солдаты германского вермахта стали товарищами по оружию, должно случиться что — то из ряда вон выходящее"

Как в 39-м, когда они уже были товарищами по оружию?

Рейтинг: 0 ( 2 за, 2 против).
iv4f3dorov про Лопатин: Приказ простой… (Альтернативная история)

Дочитал до строчки:"...а Пиррова победа комбату совсем не требовалась, это плохо отразится в резюме." Афтырь очередной щегол-недоносок с антисоветским говнищем в башке. ДЭбил, в СА у офицеров было личное дело, а резюме у недоносков вроде тебя.

Рейтинг: +1 ( 2 за, 1 против).
medicus про Демина: Не выпускайте чудовищ из шкафа (Детективная фантастика)

Очень. Рублёные. Фразы. По несколько слов. Каждая. Слог от этого выглядит специфическим. Тяжко это читать. Трудно продираться. Устал. На 12% бросил.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
kiyanyn про Деревянко: Что не так со структурой атомов? (Физика)

Первый признак псевдонаучного бреда на физмат темы - отсутствие формул (или наличие тривиальных, на уровне школьной арифметики) - имеется :)

Отсутствие ссылок на чужие работы - тоже.

Да эти все формальные критерии и ни к чему, и так видно, что автор в физике остановился на уровне учебника 6-7 класса. Даже на советскую "Детскую энциклопедию" не тянет.

Чего их всех так тянет именно в физику? писали б что-то юридически-экономическое

  подробнее ...

Рейтинг: +4 ( 4 за, 0 против).

Зялёны Луг [Барыс Мікуліч] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

пісягом падкоўкай на падбародку. Ён нешта пісаў, нахіліўшыся над сталом, і падпяваў сваёй рабоце. Ганна прыступілася да яго. Ён перапыніў работу і пачаў слухаць. Старая бачыла, як ураз вясёлыя аганькі згаслі ў шэрых вачах, твар зрабіўся ўважлівы, сур’ёзны.

— Пачакай, матка, тут, — нарэшце сказаў светларусы, — пра меншага сына мы нічога яшчэ не ведаем, а пра Антона Красуцкага... — Ён рэзка, нагой, адсунуў крэсла і выйшаў з пакоя.

У цяжкім хваляванні прайшло некалькі мінут. Тады здавалася — гадзіны прайшлі. Гэта ж тры гады не мела магчымасці маці даведацца пра сыноў. Чакала, што яны прыйдуць самі, яна перамые ім бялізну, свежага сена прынясе і пакрые яго чыстай пасцілкай, каб стомленыя сыны нарэшце адпачылі як след. А яна, маці, будзе ціхенька сядзець і глядзець на змораныя іхнія, салдацкія твары. Светларусы нарэшце прынёс нейкія паперы і скрыню, якую ён паставіў на стол. У дзвярах мільгануў нейкі чалавек і спехам прычыніў іх.

— Вось. — сказаў хрыпла светларусы. — Ваш сын Антон Красуцкі, гвардыі капітан, загінуў, як герой.

Не, тады не плакала Ганна. Яна ўзяла паперы, два Антонавых ордэны, скрыню з ваеннай вопраткай і несла ўсё гэта ашчадна, як калісьці насіла малога. І толькі дома, у сырым склепе, частыя слёзы паліліся на зашчытны фрэнч, на картачку, на два ордэны, на гэта ўсё — што засталося ад старэйшага сына. Яна нават не звярнула ўвагі на грошы, якія былі тут. Што ёй — старой — былі яны? А над пагоркам хадзіла вясновае сонца, руплівыя пчолы, памацнеўшы, лёталі, несучы нектар і пяргу, напаўняючы паветра заўзятым гудам. Спяваў жаўрык, даносіўся стук сякеры. Раптам яна пачула галасы.

— Вот добрае месца, сухое, вясёлае!

Яна глянула праз шчыліну ў дашчатай фортцы і ўбачыла незнаёмага чалавека, з круглай бародкай, бародка — рудая, з асобнымі сівымі валасамі. Побач з ім стаяла дзяўчына — невялікая, але ладная, вастраносая, быстрая. На плячах у дзяўчыны была блакітная хустка — тонкая, шаўковая. Ганна выйшла да іх.

— Што вам тут трэба, людзі?

Дзяўчына адвярнулася, а чалавек, гасячы ў вуснах непатрэбную ўсмешку, адказаў:

— Хату будзем тут ставіць, мы — прыезджыя.

— Хату тут буду ставіць я, — сказала Ганна. — Сорак гадоў тут стаяла наша хата. Гэта — мая сядзіба.

Рудабароды паглядзеў на самотны вулей, на груду цэглы, на зарослы маладой спорай травой склепчык, і ўжо не хаваў усмешкі, а так, смеючыся, лагодна заўважыў:

— Колькі табе, старая, трэба? Мы твайго палаца не кранем. Месца добрае сухое, вясёлае.

Дзяўчына пайшла з пагорка і стала на вуліцы, узіраючыся ў далечу. Там, куды яна глядзела, быў выган, на выгане пасвіліся каровы, над каровамі было веснавое неба — без хмурынкі. Сонечны спакой панаваў у свеце. Дзяўчына пазяхнула, і лёгкае хваляванне прайшло па ўсёй яе зграбнай постаці.

— Не мне палац, — абурана сказала Ганна, — а сынам. Вось. — Яна пабегла ў скляпок, вынесла адтуль ордэны і зноў, паказваючы іх, сказала: — Вось.

Чалавек пальцам паскроб у барадзе. І месца яму падабалася, і сварыцца не хацелася. Гэта было выразна відаць па яго твары.

— Ну, што ж, — сказаў ён, — не хочаш, каб былі суседзямі, твая ласка. Толькі хто будзе будаваць. Смешна!

— Тата, пойдзем! — паклікала дзяўчына.

ІІ

Прозвішча іх было Шаршні. Іх усяго было трое — Стафан Шаршэнь, гэты самы чалавек, з рудой барадой і непатрэбнай усмешкай, яго жонка, большая за яго ростам, шырокай касці жанчына, спраўная ў рабоце, як мужык, і такая ж спраўная за чаркай, Альжбета, і дачка іхняя — вастраносая Агата. Жылі яны аж за трыццаць вёрст адсюль, недзе за Гайнай, але надумаліся бліжэй перабрацца да мястэчка. У сельсавеце ім далі дазвол, а старшыня калгаса, Тамаш Гурка, «часовы старшыня», як сам ён сябе называў, флегматычна сказаў, што няхай самі прыгледзяць сабе сядзібу.

Яшчэ раз Стафан спрабаваў быў уламаць Ганну, каб саступілася з пагорка. На гэты раз з ёю гутарку вяла Альжбета, але скончылася яна тым, што Альжбета грамавым голасам зычыла Ганне «зубамі грызці гэтае каменне». Выбралі яны сабе сядзібу каля ракі, там, дзе да немцаў стаяла калгасная лазня. А ўжо цераз дні тры аж чатырма коньмі прывезлі бярвенне, крыло гонтавай страхі. З пагорка Ганна часам глядзела на тое, як ходзіць сярод бярвення Агата, а аднаго разу ўвечары бачыла, як яна стаяла над ракой на кладцы, і старой было прыкра, што яна — адна, што старэйшы сын — забіты, сынавая — таксама, а меншы... няма ведама, дзе меншы сын. І каб не паддавацца скрусе, яна ішла да Тамаша і строгiм, роўным голасам казала яму, што трэба агледзець косы, касілку, бо яны без догляду, што будаўніцтва кароўніка ідзе дужа марудна, мужчыны лянуюцца.

— Дай мне святы спакой, сваццечка! — адмольваўся Тамаш. — Ну, хіба я не раблю? Я сам з сякерай. Казаў, што не трэба мне гэтага старшынства. Пасля немцаў адурэў народ і мне ім не кіраваць. Я табе кажу —