КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 718198 томов
Объем библиотеки - 1433 Гб.
Всего авторов - 275865
Пользователей - 125306

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

pva2408 про Дестито: Путь Культиватора. Второй Том (Самиздат, сетевая литература)

Добавлено три новых главы

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Fukuda про Агафонов: Неудачник в школе магии (Самиздат, сетевая литература)

До прочтения данного произведения я относился скептически к подобным жанрам, особенно 18+. Но я был действительно приятно удивлён и две недели не мог оторваться от чтения. Наконец дочитав, решил написать отзыв. Чем больше думаю об этом, тем труднее выбрать точную оценку. Книга мне безумно понравилась, и я без угрызения совести могу сказать, что обязательно её перечитаю в будущем. Однако некоторые моменты испортили общее

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
son5nik про Лондон: Весь Джек Лондон в одном томе (Классическая проза)

!!!
СУПЕР!!!
!!!

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Serg55 про Федорочев: Лось 3 (Городское фэнтези)

нормальная трилогия..

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
DXBCKT про Дорин: Авиатор: назад в СССР 4 (Альтернативная история)

Часть четвертую я слушал необычайно долго (по сравнению с предыдущей) и вроде бы уже точно определился в части необходимости «взять перерыв», однако... все же с успехом дослушал ее до конца. И не то что бы «все надоело вконец», просто слегка назрела необходимость «смены жанра», да а тов.Родин все по прежнему курсант и... вроде (несмотря ни на что) ничего (в плане локации происходящего) совсем не меняется...

Как и в частях предыдущих —

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 2 за, 1 против).

Летапiсны Новгородок [Фрыда Гурэвiч] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

захавала да канца сваiх дзён. Дасёньня многiя, хто ведаў яе, памятае яе звонкi голас, успамiнае як лёгка яна збіралася, пачуўшы аб якім-небудзь цiкавым мерапрыемстве — лекцыi, канцэрце, сустрэчы з пiсьменьнікамi альбо журналiстамi. Як i ўсіх прыстойных людзей, яе захапіла хваля дэмакратызацыi i свабоды слова ў канцы 80-х гадоў, дадала свежы струмень жыцьцёвай сiлы i аптымiзму ў яе адкрытую на ўсякую добрую справу душу. У гэтых адносiнах яна была нашмат маладзейшая за некаторых сваiх больш маладых калег.

Пачаўшы свой шлях у навуцы як гiсторык-медыевiст, які мае справу, галоўным чынам, з пiсьмовымi крынiцамi, Ф.Д. Гурэвiч, дзякуючы свайму сапраўды бурнаму навуковаму тэмпераменту, скора змянiла прафесiйную арыентацыю, звярнуўшыся да рэчавага матэрыялу, да археалогii, якая стала яе сапраўдным прызваньнем. Хаця вопыт работы з пiсьмовымi помнiкамi, вельмі спатрэбiўся ёй пазней, значна пашырыўшы крыніцавую базу i храналагiчныя рамкi яе даследваньняў, даючы большую аргументаванасьць i доказную сiлу яе высновам. Супастаўленьне рэчаў з дадзенымi пiсьмовых крынiц, перш за ўсё, летапiснымi звесткамi, — трывалая i характэрная рыса яе даследчыцкага падыходу, пачынаючы з першых археалагiчных адкрыцьцяў.

Яшчэ да Вялiкай Айчыннай вайны, яна звярнулася да археалагiчнага помнiка славянскага паганства — Збручскага iдала, напiсала падрабязны артыкул аб ім. Дасёньня гэта праца застаецца адзiным падрабязным апiсаньнем славутага помнiка. Пасля вайны Ф.Д. Гурэвiч канчаткова звязала сваю навуковую дзейнасьць з археалогiяй.

Папрацаваўшы некалькі палявых сезонаў на раскопках Старой Ладагi — у экспедыцыi, начале з членам-карэспандэнтам АН СССР В.I. Раўданiкасам, Фрыда Давыдаўна Гурэвiч у 1949-1951 гг. звярнулася да археалагiчнага даследваньня зямлi старажытных прусаў — Калiнiнградскай вобласьцi, якая пасля вайны адышла да СССР. Яна стала першым савецкiм даследчыкам, які пачаў археалагiчныя пошукi ў гэтым буйнейшым регiёне i памежных з iм тэрыторыях, адкрыла шмат невядомых раней гарадзiшчаў, селiшчаў, магiльнiкаў. Вынікам гэтага стала вялікая работа “Из истории Юго-Восточной Прибалтики в I тысячелетии н.э. (По материалам Калининградской области) (МИА. 1960. № 76. С. 328-451), дзе даецца абагульняючая характарыстыка тыпу паселiшчаў, гаспадаркі, эканамiчнага i сацыяльнага жыцьця старажытных прусаў. Асабліва варта вылучыць праблему этнiчнай гiсторыi i этнiчнага складу Паўднёва-Ўсходнай Прыбалтыкi ўвогуле, у першую чаргу Ўсходняй Прусіі—Калiнiнградскай вобласьцi. На аснаваньнi матэрыялу, якi яна сама здабыла i якому дае сваю iнтэрпрытацыю, Фрыда Давыдаўна прыходзiць да высновы аб устойлiвасьцi этнiчнага складу гэтага регiёну ў I i пачатку II тысячагоддзя н.э., які складаўся, галоўным чынам, з розных прускiх плямёнаў, культура якiх, развiваючыся самастойна, знаходзiлася ў цесным узаемадзеяньнi з культурамi як блiзкiх, так i вельмі аддаленых суседзяў — балтыйскiх, славянскiх, германскiх плямёнаў, так сама, як i з культурай народаў Цэнтральнай Еўропы i Прычарнамор’я. У гэтай першай вялікай рабоце праявiлiся рысы яе навукова-даследчыцкай дзейнасьцi, якія адрозніваюць i ўсе наступныя яе працы, — спалучэньне фiлiграннага аналiзу канкрэтных рэчаў з шырокiмi выхадамi да праблемаў гiсторыка-сацыяльнага, этнагенетычнага i культурнага значэньня. Кожную рэч яна разглядае з боку яе прызначэньня, функцыянальнага выкарыстаньня, храналагiчнай прыналежнасьцi, не выпускаючы з вiду i фармальна-мастацтвазнаўчыя дэталi (у гэтым плане для Ф.Д.Гурэвiч не існуе нiчога дробнага альбо нязначнага, усё прымаецца да ўвагi i знаходзiць сваё тлумачэньне), у сукупнасьцi з iншымi матэрыяламi, часам вельмі рознароднымi, i ў супастаўленьнi з матэрыяламi другiх археалагiчных арэалаў i комплексаў. Такiм чынам, яна адкрывае цэлыя гiсторыка-культурныя пласты, якія ў суадносiнах з пiсьмовымi крыніцамi як бы самы па сабе выводзяць аўтара да заключэньняў, што маюць абагульняючае тэарэтычнае значэньне. Iншымi словамi, Ф.Д. Гурэвiч прадстаўляе сабой той рэдкі тып вучонага, якi аднолькава валодае майстэрствам канкрэтнага аналiзу матэрыялу i яго глыбiннай iнтэрпрэтацыяй, разглядам асобнай рэчы ў розных гiстарычных, этнiчных i культурных вымярэньнях i розных зрэзах часу. I ў выніку ёй удаецца аднавіць нейкую бачную панараму жыцьця людзей далёкiх ад нас эпох з iх заняткамi, гандлёвымi i культурнымi сувязямi, рэлiгiйнымi прадстаўленьнямi.

Як ужо адзначалася, археалагiчныя даследваньнi ў Калiнiнградскай вобласьцi ўключалi ў сябе нашмат больш шырокi рэгiён. Ф.Д. Гурэвiч многа займалася праблемамi прыбалтыйскага ўплыву i месцам прыбалтыйскiх плямёнаў у фармiраваньнi насельнiцтва старажытнай Прусii. Менавіта ў гэты час, г.зн. у пачатку 50-х гадоў, у яе ўсталяваліся навуковыя кантакты з вучонымi Прыбалтыйскiх рэспублік СССР — гэтыя кантакты сталi трывалымi i ператварыліся ў сяброўскiя, яны не перарывалiся до самага апошняга часу. Перш за ўсё, з Х.А. Моора i М.Х. Шмiдэльхельмам з Эстонii, Э.Д. Шнорэ, Э.С. Мугурэвiчам з Латвii, П.З. Кулiкаўскасам, Р.К. Кулiкаўскене, А.З. Таўтавiчусам з Летувы. Пастаянны