Пыл саркафагаў Автор: Ян Збажына Жанр: Современная проза; Поэзия https://coollib.xyz/b/274479-yan-zbazhyina-pyil-sarkafagaw Сёння ўсё часцей гаворыцца пра неабходнасць перагледзець традыцыю беларускай паэзіі. Так, сацыяльна скіраваная, перадусім патрыятычная лірыка, заснаваная на канкрэтных, рэалістычных вобразах, — наша традыцыя. Але традыцыя — таксама і ў «эстэцтве», якім мы лічым агульналюдскія матывы, фармальныя пошукі, сцвярджэнне самакаштоўнасці хараства. Зыходзіць гэтая традыцыя яшчэ ад Сімяона Полацкага, які, у прыватнасці, даў узоры так званых фігурных, або графічных, вершаў. Шмат паэзіі «чыстай красы» ў яе стылёвай разнастайнасці ў Максіма Багдановіча, Уладзіміра Жылкі і ў многіх іншых папярэднікаў. https://coollib.xyz/i/79/274479/_0.jpg