Язэп Юхо
RSS канал автора Язэп Аляксандравіч Юхо (19 сакавіка 1921, Мінск — 29 ліпеня 2004) — беларускі гісторык права, доктар юрыдычных навук (1980), прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ (1983), заснавальнік першай навуковай школы дзяржавы і права Беларусі, сябар Вялікай Рады міжнароднага грамадскага аб'яднання ЗБС «Бацькаўшчына».
Вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце (1938—1939), потым прызваны ў армію, скончыў Горкаўскае вучылішча зянітнай артылерыі (1941).
Падчас вайны: камандзір агнявога ўзводу (пад Масквой, 1941), намеснік камандзіра зянітнай гарматы і начальнік артылерыі стралковага палка на Паўднёвым і Заходнім фронтах. Двойчы цяжка паранены. З 3-м Беларускім фронтам вызваляў Віцебск, Полацк, ваяваў ва Усходняй Прусіі. Скончыў вайну ў званні маёра. Узнагароджаны ардэнамі «Чырвонай Зоркі», «Айчыннай вайны» 1-ай ступені, медалямі. У 1946 годзе звольніўся з арміі.
Скончыў Мінскі юрыдычны інстытут (1949), аспірантуру Інстытуту філасофіі і права АН БССР (1954).
Працаваў народным суддзём Варашылаўскага раёна г. Мінску, навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі і права АН БССР (1952), дацэнтам кафедры грамадзянскага і грамадзянска-працэсуальнага права юрыдычнага факультэта БДУ (1956), загадчыкам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права БДУ, намеснікам дэкана юрыдычнага факультэта БДУ. Намеснік старшыні юрыдычнай камісіі пры Савеце Міністраў БССР (1960—1964).
Удзельнічаў у падрыхтоўцы праекту Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года.
Аўтар больш за 200 навуковых прац. Кандыдацкая дысертацыя на тэму «Устанаўленне Савецкай улады ў Заходняй Беларусі ў 1939 г.» (Інстытут дзяржавы і права АН СССР, 1954). Доктарская дысертацыя на тэму «Грамадска-палітычны лад і права Беларусі ў XVI ст.» (Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Т. Шаўчэнкі, 1980).
Адзін з ініцыятараў перавыдання Статута ВКЛ 1588 года, адзін з аўтараў перакладу, каментароў і даведніка.
Суаўтар першага «Юрыдычнага энцыклапедычнага даведніка» на беларускай мове. Аўтар вядомых дапаможнікаў «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» і «Кароткі нарыс па гісторыі дзяржавы і права Беларусі».
Показывать: Сортировать по:
Показываем книги: (Автор) (все книги на одной странице)
По форматам: fb2 книги - 1 (0.26 Мб)
Всего книг: 1. Объём всех книг: 0 Мб (272,378 байт)
Автор
Биографии и Мемуары История: прочее
Зарегистрируйтесь / залогиньтесь для выкачки нескольких книг одним файлом.
Последние комментарии
19 часов 28 минут назад
19 часов 46 минут назад
19 часов 55 минут назад
19 часов 56 минут назад
19 часов 59 минут назад
20 часов 17 минут назад